надло́м, -у, м.

1. Надламанае месца.

Н. косці.

2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога-н. перажывання.

Душэўны н.

3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні пачуццяў.

Сказаць з надломам у голасе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)