Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тварэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Той, хто стварае матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці.

Т. гісторыі — народ.

2. (з вялікай літары). У рэлігіі: Бог як стваральнік свету.

твіст, -а, М -сце, м.

Амерыканскі парны танец імправізацыйнага характару.

твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж., тваё, твайго́, н., мн. твае́, тваі́х; займ. прынал.

1. Які мае адносіны да цябе, належыць табе.

Т. дом.

Твая кніга.

Тваё паліто.

2. у знач. наз. твой, твайго́, м., твая́, тваёй, ж. Муж, каханы або жонка, каханая. — Ці т. дома? — Не, кудысьці пайшоў.

твор, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прадукт творчай працы (раман, карціна, архітэктурнае збудаванне і пад.).

тво́рны,

У выразе: творны склон — склон, які адказвае на пытанні кім? чым?

тво́рца, -ы, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і тварэц.

тво́рчасць, -і, ж.

Дзейнасць чалавека, накіраваная на стварэнне якасна новых культурных, духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей.

Т.

Купалы.

Народная т.

|| прым. тво́рчы, -ая, -ае.

Творчая праца.

ткані́на, -ы, мн. -ы, -ні́н, ж.

1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял.

Ільняныя тканіны.

2. перан. Аснова, змест чаго-н.

Т. сюжэта.

|| прым. ткані́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ткані́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

тка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Група аднародных, звязаных паміж сабой клетак, якія выконваюць адну і тую ж функцыю ў арганізме.

Тлушчавая т.

Мышачная т.

2. Тое, што і тканіна (у 2 знач.).

|| прым. тка́нкавы, -ая, -ае.

тканнё, -я́, н. зб.

Тканыя вырабы (разм.).