ткані́на, -ы, мн. -ы, -ні́н, ж.

1. Выраб, атрыманы ў працэсе ткання на ткацкім станку; матэрыя, матэрыял.

Ільняныя тканіны.

2. перан. Аснова, змест чаго-н.

Т. сюжэта.

|| прым. ткані́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і ткані́навы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)