Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чупры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом; чуб; а таксама валасы наогул.

Густая ч.

чурэ́к, -а, мн. -і, -аў, м.

На Каўказе: плоскі прэсны белы хлеб у форме вялікай ляпёшкі.

|| прым. чурэ́чны, -ая, -ае.

чу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Вестка аб кім-, чым-н., звычайна яшчэ не пацверджаная.

Чуткамі зямля поўніцца.

чу́ткі, -ая, -ае.

1. Які лёгка і добра ўспрымае што-н. слыхам, нюхам.

Чуткія сабакі.

2. Уражлівы, успрыімлівы.

Чуткая душа.

3. Неглыбокі, лёгкі.

Ч. сон.

|| наз. чу́ткасць, -і, ж.

чу́тна і чутно́.

1. безас., у знач. вык. Можна чуць.

Не ч. песень.

2. безас., у знач. вык. Ёсць звесткі (разм.).

Пра яго нічога не ч.

Ніякіх навін не ч.?

3. у знач. пабочн. сл. Кажуць, як кажуць, нібыта (разм.).

Ён, ч., добра зарабляе.

чу́тнасць, -і, ж.

1. Ступень выразнасці гучання.

Дрэнная ч. радыёперадачы.

2. Магчымасць чуць, слухаць каго-, што-н.

Зона чутнасці.

чутно́ гл. чутна.

чу́тны, -ая, -ае; чуце́н, чутна́, -но́.

1. Такі, што можна чуць.

Ледзь ч. шэпт старога бору.

2. у знач. вык. Чуецца, гучыць, адчуваецца.

У кнізе ч. подых гераічнай гісторыі Беларусі.

чу́ты, -ая, -ае.

Вядомы, аб якім ужо чулі.

Чутае здарэнне.

Дай бог чутае бачыць (разм.) — пра пажаданне здзяйснення абяцанага.

чу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Чухаць, скрэбці сваё цела ці якую-н. яго частку.

Сабака чухаецца.

2. перан. Рабіць што-н. марудна, без жадання (разм.).

Хопіць ч., пара справамі займацца.

|| зак. пачу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. чу́ханне, -я, н.