жу́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; жух, жу́хла; незак.
Траціць свежасць колеру, станавіцца цьмяным.
Фарбы ад часу жухнуць.
|| зак. зжу́хнуць, -не; -жух, -жу́хла і пажу́хнуць, -не; -жу́х, -жу́хла.
жучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. гл. жук.
2. Тэхнічнае прыстасаванне для праслухоўвання (разм.).
3. Самаробная электрычная пробка (разм.).