Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усту́пны¹, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўступа¹, мае від уступа¹, размешчаны ў выглядзе ўступа¹.

Уступная выемка.

Калоны рухаліся ва ўступным парадку.

усту́пны², -ая, -ае.

Які з’яўляецца ўступам² да чаго-н.; пачатковы.

Уступнае слова.

2. Звязаны з паступленнем куды-н.

У. экзамен.

У. ўзнос.

усту́пчаты, -ая, -ае.

Тое, што і уступісты.

|| наз. усту́пчатасць, -і, ж.

усту́пчывы, -ая, -ае.

Гатовы на ўступкі, згаворлівы, памяркоўны.

У. чалавек.

У. характар.

|| наз. усту́пчывасць, -і, ж.

устыка́ць гл. узаткнуць.

усука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і усучу́, усу́чаш, усу́ча; усука́й і усучы́; усука́ны; зак., што.

Суканнем увіць, уплесці.

У. шчаціну ў дратву.

|| незак. усу́кваць, -аю, -аеш, -ае.

усумні́цца, -ню́ся, -ні́шся, -ні́цца; -ні́мся, -ніце́ся, -ня́цца; зак., у кім-чым і без дап.

Адчуць сумненне, пачаць сумнявацца ў кім-, чым-н.

У. ў праўдзівасці пачутага.

Пачуў і ўсумніўся.

усу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак., у што.

1. Прасунуцца ўнутр чаго-н., паказацца ў чым-н.

У дзверы ўсунулася галава хлопчыка.

2. Уваліцца, трапіць у што-н. (разм.).

У. ў студню.

3. Увайсці павольна, ледзь перастаўляючы ногі (разм.).

У хату ўсунулася старая жанчына.

4. Умяшацца, ублытацца ў што-н. (разм.).

У. ў спрэчку.

|| незак. усо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

усу́нуць, -ну, -неш, -не; усу́нь; -нуты; зак., што ў што.

1. Сунуўшы, змясціць унутр.

У. шуфляду ў стол.

У. руку ў кішэнь.

2. Прасунуць у вузкую адтуліну.

У. нітку ў іголку.

3. Прасунуць унутр чаго-н.

У. галаву ў дзверы.

|| незак. усо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

усур’ёз, прысл. (разм.).

Сур’ёзна, не жартам.

Заняцца справай у.