усуты́ч, прысл.
Вельмі блізка, ушчыльную.
Ісці ў. адзін каля аднаго.
усу́шка, -і, ДМ -шцы, ж.
Колькасць страчанага прадукта пры высыханні.
Норма ўсушкі.
усхадзі́цца, -хаджу́ся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; зак.
1. Дайсці да крайняй ступені праяўлення чаго-н.; пачаць моцна дурэць, сваволіць.
Дзеці ўсхадзіліся, не суняць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць моцна бушаваць (пра з’явы прыроды).
Усхадзіўся вецер.
|| незак. усхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
усхапі́цца, -хаплю́ся, -хо́пішся, -хо́піцца; зак.
1. Хуткім рухам падняцца з месца.
У. з крэсла.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Хутка і нечакана пачацца.
Пасля адлігі ўсхапіўся мароз.
Усхапілася полымя.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана ўтварыцца, з’явіцца (пра мазалі, прышчы і пад.).
Усхапіліся крывавыя мазалі.
|| незак. усхо́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.
усхвалява́ны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца ў стане хвалявання, выражае хваляванне.
У. выгляд.
У. голас.
Гаварыць усхвалявана (прысл.).
|| наз. усхвалява́насць, -і, ж.
усхвалява́цца гл. хвалявацца.
усхвалява́ць гл. хваляваць.
усхваля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., каго-што (кніжн.).
Расхвальваць, праслаўляць.
усхлі́п, -у, мн. -ы, -аў, м.
Гук, які ўтвараецца пры плачы.
усхлі́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Сутаргава ўдыхаць паветра пры плачы.
|| аднакр. усхлі́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні́.
|| наз. усхлі́пванне, -я, н.