усто́й, -я, мн. -і, -яў, м.
1. Апора моста, гідратэхнічнага збудавання.
Устоі мастоў.
2. перан., мн. Тое, што склалася, устаялася, асновы (у 4 знач.).
Устоі жыцця.
Маральныя ўстоі.
усто́йлівы, -ая, -ае.
1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.
Устойлівая апора.
Устойлівая раўнавага.
2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.
Устойлівыя ўраджаі.
Устойлівая валюта.
У. характар.
|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.
усто́яны, -ая, -ае.
Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.
Устояная наліўка.
усто́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак. (разм.).
Тое, што і устаяцца.
|| незак. усто́йвацца, -аецца.
усто́яць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; зак. (разм.).
Тое, што і устаяць.
|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.
устро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.
1. Уладкавацца, паступіць куды-н. (на работу).
У. на фабрыку.
2. Размясціцца дзе-н.; наладзіць сваё жыццё ў якім-н. месцы.
У. спаць на канапе.
У. на кватэру.
|| незак. устро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
устро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак.
1. што. Наладзіць, зрабіць, арганізаваць што-н.
У. ілюмінацыю.
У. аблаву.
У. вечарынку.
2. што. Учыніць, справіць.
У. скандал.
У. штуку (зрабіць што-н. недарэчнае, нечаканае; разм.).
3. каго (што). Уладкаваць, памясціць куды-н.
У. на службу.
|| незак. устро́йваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. устро́йства, -а, н. (да 1 і 3 знач.).
устро́йства, -а, н.
1. гл. устроіць.
2. Тэхнічная канструкцыя, прыбор, механізм, прыстасаванне (кніжн.).
Транспартнае ў.
Рэгулюючае ў.
устрыво́жыцца гл. трыво́жыцца.
устрыво́жыць гл. трывожыць.