Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

устано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.

Дзяржаўныя ўстановы.

Навуковая ў.

Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).

Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.

устано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

1. гл. устанавіць.

2. мн. -і, -но́вак. Устаноўлены дзе-н. механізм, прыстасаванне.

Буравая ў.

3. мн. -і, -но́вак. Мэтавая накіраванасць, арыенціроўка на што-н.

У. на высокую якасць прадукцыі.

Творчая ў. пісьменніка.

4. -і, -но́вак. Накіроўваючае ўказанне, дырэктыва.

Даць, атрымаць устаноўку.

|| прым. устано́вачны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).

устано́ўчы, -ая, -ае (афіц.).

Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.

У. сход.

устано́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік па ўстаноўцы, мантажы чаго-н.

У. машын.

|| ж. устано́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

устапы́рыцца гл. тапырыцца.

устапы́рыць гл. тапырыць.

устарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; зак.

Ухіліцца ад удзелу ў чым-н.

У. ад спраў.

|| незак. устараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

устарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ране́ны; зак.

1. што. Зжыць, ліквідаваць.

У. перашкоды.

2. каго (што). Звольніць, вызваліць (афіц.).

У. ад выканання абавязкаў.

|| незак. устараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. устаране́нне, -я, н.

устарэ́лы, -ая, -ае.

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды.

У. погляд.

Устарэлае слова.

|| наз. устарэ́ласць, -і, ж.

устарэ́ць гл. старэць.