Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

усходазна́вец, -на́ўца, мн.а́ўцы, -на́ўцаў, м.

Вучоны, спецыяліст па ўсходазнаўстве.

усходазна́ўства, -а, н.

Сукупнасць навук пра краіны Усходу.

|| прым. усходазна́ўчы, -ая, -ае.

усхо́джвацца гл. усходзіцца.

усхо́джы, -ая, -ае.

Пра насенне: здольны прарастаць, даваць усходы.

Усходжае насенне.

|| наз. усхо́джасць, -і, ж.

Праверыць насенне на ў.

усхо́дзіць гл. узысці.

усхо́дкі, -аў.

Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору.

усхо́ды¹, -аў.

Першыя парасткі пасеваў.

Яравыя ў.

усхо́ды², -аў.

Прыступкі лесвіцы.

Спускацца па ўсходах.

усхо́плівацца гл. усхапіцца.

усцерагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; усцяро́г, -церагла́; -ло́; -ражы́; -ражо́ны; зак., каго-што.

Уберагчы, ахоўваючы ад каго-, чаго-н.

|| незак. усцерага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.