усхо́д¹, -у, М -дзе, м.
1. Паяўленне, час, а таксама месца паяўлення свяціла над гарызонтам.
Устаць да ўсходу сонца.
2. Адзін з чатырох напрамкаў свету, процілеглы захаду, і напрамак прасторы, процілеглы захаду; частка гарызонту, дзе ўсходзіць Сонца.
3. (з вялікай літары). Краіны, размешчаныя ў гэтым напрамку і супрацьпастаўленыя Заходняй Еўропе і Амерыцы.
Падарожжа на У.
Блізкі У.
Далёкі У.
○ Паўднёвы ўсход — напрамак паміж поўднем і ўсходам.
Паўночны ўсход — напрамак паміж поўначчу і ўсходам.
|| прым. усхо́дні, -яя, -яе.
усхо́д², -у, М -дзе, м.
Верхняя больш высокая частка ступні, пад’ём.
Боты ціснуць на ўсходзе.
усходазна́вец, -на́ўца, мн. -на́ўцы, -на́ўцаў, м.
Вучоны, спецыяліст па ўсходазнаўстве.
усходазна́ўства, -а, н.
Сукупнасць навук пра краіны Усходу.
|| прым. усходазна́ўчы, -ая, -ае.
усхо́джвацца гл. усходзіцца.
усхо́джы, -ая, -ае.
Пра насенне: здольны прарастаць, даваць усходы.
Усходжае насенне.
|| наз. усхо́джасць, -і, ж.
Праверыць насенне на ў.
усхо́дкі, -аў.
Прыступкі, па якіх паднімаюцца ўгору.