Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

усюдыхо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтамашына на гусенічным хаду, прызначаная для язды ў цяжкіх дарожных умовах.

усюдыхо́дны, -ая, -ае.

Здольны перамяшчацца ў цяжкіх дарожных умовах.

Усюдыходныя аўтамашыны.

уся́ гл. увесь.

уся... (гл. усе...).

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «усе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: усямерны, усяночны.

Усявы́шні, -яга, м. (з вялікай літары).

У веруючых: урачыстая назва Бога.

усяго́.

1. гл. увесь.

2. прысл. Разам, наогул.

У. зарабілі сто рублёў.

3. часц. Толькі, не больш чым.

Гэта каштуе ў. пяць рублёў.

усяда́цца гл. усесціся.

уся́к, прысл. (разм.).

1. Па-рознаму, неаднолькава.

У. бывае.

2. Усімі спосабамі.

У. стараецца выкруціцца.

усяка́ць гл. усячы.

уся́кі, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Кожны, любы.

У. раз адно і тое ж.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць (прыказка).

2. Розны, усялякі.

Усякія людзі бываюць.

3. У спалучэнні з прыназоўнікам «без», узмацняючы прыназоўнік, азначае: зусім без.

Без усякай мэты.

Без усякіх цяжкасцей.