усяле́нскі, -ая, -ае (уст.).
Сусветны.
Усяленскія саборы.
усялі́цца, усялю́ся, усе́лішся, усе́ліцца; зак.
1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца.
У. ў новую хату.
2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (высок.).
У душу ўсяліўся жах.
|| незак. усяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. усяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
усялі́ць, усялю́, усе́ліш, усе́ліць; усе́лены; зак.
1. каго (што) у што. Пасяліць на жыхарства.
У. новых жыхароў у кватэру.
2. перан., што ў каго-што. Пасеяць, выклікаць (высок.).
У. надзею ў каго-н. У. трывогу ў сэрца.
|| незак. усяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. усяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).
усяля́кі, -ая, -ае, займ. азнач.
1. Самы разнастайны, розны.
Расказваць пра ўсялякія здарэнні.
У жыцці ўсялякае бывае (наз.).
2. Тое, што і усякі (у 3 знач.).
Дзень прайшоў без ўсялякіх здарэнняў.
Без усялякай хітрасці.
усяме́рны, -ая, -ае (кніжн.).
Які ажыццяўляецца ўсімі магчымымі мерамі.
Усямерная падтрымка.
Усямерна (прысл.) падтрымліваць добрую ініцыятыву.
усямёх, прысл.
У колькасці сямі чалавек (толькі пра мужчын або толькі пра жанчын).
усярэ́дзіне, прысл. і прыназ.
1. прысл. Унутры, у цэнтры чаго-н.
Мыць бутэльку ў.
2. прыназ. з Р. Пасярод.
У. двара.
усячы́, усяку́, усячэ́ш, усячэ́; усячо́м, усечаце́, усяку́ць; усе́к, -кла; усячы́; усе́чаны; зак., што.
1. Адсякаючы, укараціць; змагчы адсячы (пераважна з адмоўем).
У. касільна.
Палена цвёрдае — не ўсячэш.
2. Урабіць у высечаную адтуліну (спец.).
У. перагародку ў сцяну.
3. перан. Паменшыць колькасць складоў у радку (кніжн.).
У. склад у вершаваным радку.
|| незак. усяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. усячэ́нне, -я, н.