Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

іржаны́ і (пасля галосных) ржаны́, -а́я, -о́е.

Тое, што і аржаны.

іржа́ць і (пасля галосных) ржаць, (і)ржу́, (і)ржэ́ш, (і)ржэ́; (і)ржы́; незак.

1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржа́нне і (пасля галосных) ржа́нне, -я, н.

іржы́шча і (пасля галосных) ржы́шча, -а, н.

1. Зжатае поле.

Каровы пасвіліся на ржышчы.

2. Астаткі сцёблаў ад зжатага збожжа на полі.

іржэ́ўнік і (пасля галосных) ржэ́ўнік, -у, м.

Тое, што і іржышча.

ірла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Ірландыі.

|| ж. ірла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. ірла́ндскі, -ая, -ае.

іро́нія, -і, ж.

Тонкая, скрытая насмешка.

Горкая і.

Іронія лёсу — аб недарэчнай выпадковасці.

|| прым. ірані́чны, -ая, -ае.

ірыга́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па ірыгацыі.

2. Прылада для гігіены ротавай поласці.

І. дапамагае пазбавіцца ад зубнога налёту ў хатніх умовах.

ірыга́цыя, -і, ж.

1. Штучнае абвадненне зямель.

2. Прамыванне ротавай поласці пры дапамозе ірыгатара (у 2 знач.).

|| прым. ірыгацы́йны, -ая, -ае.

І. канал.

і́рыс, -а, м.

Радужная абалонка вока (спец.).

іры́с, -у, м.

1. Сорт цвёрдых вязкіх цукерак.

2. адз. Суканыя каляровыя ніткі для вышывання, вязання.