Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кварта́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі.

Новы к.

2. Чацвёртая частка года (3 месяцы).

|| прым. кварта́льны, -ая, -ае.

Квартальная справаздача.

квартэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Ансамбль з чатырох выканаўцаў.

Вакальны к.

Струнны к.

2. Музычны твор для чатырох галасоў або для чатырох інструментаў.

|| прым. квартэ́тны, -ая, -ае.

кварц, -у, м.

1. Мінерал, адна з крышталічных разнавіднасцей крэменязёму.

2. Апраменьванне кварцавай лямпай з лячэбнымі мэтамі (разм.).

Прызначаць хвораму к.

|| прым. ква́рцавы, -ая, -ае.

Кварцавая лямпа — электрычная лямпа ў выглядзе невялікага балона з кварцавага шкла, якая дае ўльтрафіялетавыя прамяні.

кварцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; незак., што.

Апрамяняць кварцавай лямпай.

К. медыцынскія інструменты.

|| наз. кварцава́нне, -я, н.

квас, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба з соладам, а таксама з фруктаў, ягад.

К. з каліны.

Перабівацца з хлеба на квас — жыць бедна, галадаючы.

|| памянш. квасо́к, -ску́, м.

|| прым. ква́сны, -ая, -ае.

Квасны патрыятызм (уст., неадабр.) — няправільнае, агульнае ўсхваленне ўсяго свайго, нават адсталых форм жыцця і побыту, і ганьбаванне ўсяго чужога.

квасава́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Прадпрыемства, дзе вараць і гатуюць квас.

ква́сіць, ква́шу, ква́сіш, ква́сіць; ква́шаны; незак., што.

Даводзіць да стану браджэння, акісляць.

К. капусту.

|| зак. заква́сіць, -ква́шу, -ква́сіш, -ква́сіць; -ква́шаны.

|| наз. ква́шанне, -я, н.

кватарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

1. Часова жыць у каго-н., наймаючы кватэру.

2. Размяшчацца на пастой (пра войска).

кватара́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і кватэранаймальнік.

|| ж. кватара́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кватара́нцкі, -ая, -ае.

кватар’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ваеннаслужачы, які пры пераводзе вайсковай часці пасылаўся ўперад для падрыхтоўкі кватэр для вайскоўцаў.

|| прым. кватар’е́рскі, -ая, -ае.