Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вуглякі́слы, -ая, -ае.

Які адносіцца да солей вугальнай кіслаты.

вугляро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічны элемент, які з’яўляецца асновай усіх арганічных рэчываў у прыродзе.

|| прым. вугляро́дны, -ая, -ае.

вуго́лле гл. вугаль.

вуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чарцёжны інструмент у форме трохвугольніка для вычэрчвання вуглоў, правядзення перпендыкулярных ліній.

2. Металічная накладка, якая змацоўвае вуглы чаго-н. (рам і пад.).

вуго́льчык гл. вугаль.

вуго́р¹, -гра́, мн. -гры́, -гро́ў, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю.

|| прым. вугро́вы, -ая, -ае.

вуго́р², -гра́, мн. -гры́, -гро́ў, м.

Невялікі бугарок — тлушчавая пробка ў порах скуры.

Твар у вуграх.

|| прым. вугры́сты, -ая, -ае.

вуграва́ты, -ая, -ае.

Пакрыты вуграмі².

В. твар.

ву́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Рыбалоўная снасць — гнуткая доўгая палка, да якой прымацавана лёска з кручком.

Закінуць вуду (таксама перан.: паспрабаваць папярэдне разведаць што-н.; разм.). Злавіць на вуду (таксама перан.: падманам, хітрасцю выведаць што-н.; разм.).

|| памянш. ву́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

вудзі́льна, -а, мн. -ы, -аў, н.

Частка вуды — доўгая гнуткая палка, да якой прымацоўваецца лёска.

Арэхавае в.

|| прым. вудзі́льневы, -ая, -ае.