Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пацяро́бкі, -аў.

Адходы, якія застаюцца пасля ачысткі чаго-н.

Бульбяныя п.

|| прым. пацяро́бкавы, -ая, -ае.

пацярпе́ць, -цярплю́, -цярпі́ш, -цярпі́ць; -цярпі́м, -церпіце́, -цярпя́ць; -цярпі́; зак.

1. гл. цярпець.

2. Цярпліва перанесці што-н. на працягу якога-н. часу.

Хацелася есці, але прыйшлося п.

3. каго-што і чаго з адмоўем. Дапусціць, змірыцца з кім-, чым-н.

Не п. несправядлівасці.

пацяру́ха, -і, ДМу́се, ж.

Пацёртае сена, салома, тытунь і пад., а таксама дробныя сыпкія рэшткі чаго-н.

Канюшынная п.

|| прым. пацяру́шны, -ая, -ае.

пацясні́цца, -цясню́ся, -цясні́шся, -цясні́цца; -цясні́мся, -цесніце́ся, -цясня́цца; зак.

1. Тое, што і паціснуцца (у 1 знач.).

Пасажыры пацясніліся, каб пасадзіць дзяцей.

2. Пачаць жыць у цеснаце, пасяліўшы да сябе каго-н.

|| незак. пацясня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

пацясні́ць, -цясню́, -цясні́ш, -цясні́ць; -цясні́м, -цесніце́, -цясня́ць; -цяснёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго-што. Сцясніць, прымусіць цясней стаць, сесці, размясціцца.

Дазвольце вас крыху п.

|| незак. пацясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

пацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; пацёк, -цякла́, -ло́; зак.

Пачаць цячы.

Пацяклі ручаі.

Дах пацёк.

Пацякла павольная мелодыя.

пацяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. чым і без дап. Забаўляцца, весяліцца.

Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.

П. рыфмамі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

П. з дзівака.

пацяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Весяліць, забаўляць.

П. дзяцей.

П. публіку жартамі.

па́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

Некалькі аднародных прадметаў, складзеных, спакаваных разам.

П. пячэння.

П. папярос.

|| прым. па́чкавы, -ая, -ае.

пачака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што) і каго-чаго.

1. Правесці некаторы час у чаканні каго-, чаго-н.

П. добрага надвор’я.

Пачакай, усё ўладзіцца.

2. Тое, што і памарудзіць.

Пачакай(це)! (разм.) — выражэнне перасцярогі, пагрозы.

Ах, свавольнікі, пачакайце, я зараз з вамі разбяруся!