Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пачапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Дакрануцца некалькі разоў, пакратаць.

П. вусы.

пачапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Павесіць, прычапіць.

П. сумку на крук.

2. Надзець, прымацаваўшы, прывязаўшы і пад. (разм.).

П. павязку на рукаў.

пачапля́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца; зак.

Учапіцца, зачапіцца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

пачапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Начапіць, прычапіць усё, многае.

П. шторы на вокны.

пачарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца па чарзе, адзін за адным.

Заходзіць куды-н. пачаргова (прысл.).

пачарне́лы, -ая, -ае.

Які стаў чорным, цёмным.

Пачарнелыя сцены.

пачарне́ць гл. чарнець.

пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. чарсцвець.

2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

Усе булкі пачарсцвелі.

пачаса́цца гл. часацца.

пачаса́ць гл. часаць¹.