Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

паці́ху, прысл.

1. Нягучна, ціха; злёгку, асцярожна, стараючыся не рабіць шуму.

Гутарыць п.

П. шумеў бор.

П. прайсці ў суседні пакой.

2. Павольна, не спяшаючыся; мала-памалу.

Хадзіць п.

Мы самі п. ўсё тут зробім.

пацу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Шкодны грызун сямейства мышападобных з доўгім хвастом.

|| прым. пацучы́ны, -ая, -ае.

пацучаня́ і пацучанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня пацука.

пацые́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Хворы ў адносінах да ўрача, у якога ён лечыцца.

Прыняць пацыентаў.

|| ж. пацые́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

пацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што.

1. Зацыраваць усё, многае.

П. усе шкарпэткі.

2. і без дап. Цыраваць некаторы час.

пацырымо́ніцца гл. цырымоніцца.

пацыфі́зм, -у, м.

Палітычная плынь і светапогляд, якія асуджаюць любыя войны.

|| прым. пацыфі́сцкі, -ая, -ае.

пацыфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Прыхільнік пацыфізму.

|| ж. пацыфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. пацыфі́сцкі, -ая, -ае.

пацэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; зак.

1. Трапіць у цэль.

2. Патрапіць зрабіць.

Доўга не магла п., каб зашпіліць верхні гузік.

пацяга́цца гл. цягацца.