паце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Пакрывацца потам.
П. ад гарачыні.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца вільготным налётам.
Сцяна пацее ад вільгаці.
3. перан. Працаваць над чым-н. доўга, упарта (разм.).
П. над праектам.
|| зак. спаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.), упаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.), запаце́ць, -е́е (да 2 знач.) і адпаце́ць, -е́е (да 2 знач.).
паце́шны, -ая, -ае.
Смешны, забаўны.
Пацешнае дзіця.
Пацешна (прысл.) капіраваць каго-н.
пацёртасць, -і, ж.
1. гл. пацёрты.
2. Пашкоджанне, раздражненне якой-н. часткі цела ад трэння.
Пацёртасці на шыі каня.
пацёрты, -ая, -ае.
1. Паношаны, са слядамі доўгага карыстання.
Пацёртае паліто.
2. перан. Пра твар, выгляд: змардаваны, нездаровы і нясвежы (разм.).
У цябе п. выгляд.
|| наз. пацёртасць, -і, ж.
паціка́віцца, -ка́ўлюся, -ка́вішся, -ка́віцца; зак., чым і з дадан. сказам.
Праявіць цікавасць да каго-, чаго-н.
П. поспехамі знаёмага.
Ён пацікавіўся, як мы жывём.
паціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.
Церці злёгку, час ад часу.
П. лоб.
П. рукі (таксама перан.: адчуваць задавальненне, нядобрую радасць з прычыны чаго-н.; разм.).
паці́снуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. Пасунуўшыся, сесці або стаць цясней.
Мы паціснуліся, каб села пажылая жанчына.
2. Пайсці, ціснучыся, пераадольваючы перашкоды.
П. з рэчамі да выхаду.
паці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.
1. што. Злёгку сціснуць.
П. руку каму-н. (у знак прывітання). П. плячамі (у знак неразумення, здзіўлення крыху прыпадняць плечы).
2. што і на што. Налегчы цяжарам; націснуць.
П. кнопку званка.
П. на дзверы плячом.
3. Увабрацца ў сілу, памацнець.
К вечару паціснуў мароз.
|| незак. паціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.).
|| наз. по́ціск, -у, м. (да 1 знач.).