Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пахрысці́ць гл. хрысціць.

пахудзе́лы, -ая, -ае.

Які пахудзеў.

П. твар.

пахудзе́нне гл. худзець.

пахудзе́ць гл. худзець.

паху́каць гл. хукаць.

паху́чы, -ая, -ае.

Духмяны, з моцным прыемным пахам.

Пахучае мыла.

|| наз. паху́часць, -і, ж.

пацалава́цца гл. цалавацца.

пацалава́ць гл. цалаваць.

пацалу́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Дакрананне вуснамі да каго-, чаго-н. як праяўленне любові, ласкі і пад.

Гарачы п.

Працягнуць руку для пацалунка.

паца́пацца гл. цапацца.