пахі́ствацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Хістацца злёгку, час ад часу.
Ісці пахістваючыся.
Чарот пахістваўся ад ветру.
пахі́стваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.
Злёгку, час ад часу хістаць.
Вецер пахістваў дрэвы.
па́хкі, -ая, -ае (разм.).
Які мае моцны пах, пахучы.
П. хлеб.
Пахкае сена.
|| наз. па́хкасць, -і, ж.
пахме́лка гл. пахмяліцца.
пахме́лле, -я, н.
1. гл. пахмяліцца.
2. Дрэннае самаадчуванне пасля моцнай выпіўкі, п’янства.
Баліць галава з пахмелля.
◊
Пахмелле ад чужога вяселля (разм.) — непрыемнасці з-за другіх, па чужой віне.
|| прым. пахме́льны, -ая, -ае.
пахмурне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. і незак.
1. зак. Стаць хмурным, хмурнейшым.
Пасля гэтых слоў ён адразу пахмурнеў.
2. незак. Станавіцца пахмурным, хмурнець.
Чалавек усё больш пахмурнеў.
пахму́рны, -ая, -ае.
1. Змрочны, хмарны, з небам, пакрытым воблакамі.
Пахмурнае надвор’е.
Сёння пахмурна (у знач. вык.).
2. перан. Змрочны, невясёлы.
П. настрой.
П. выгляд.
|| наз. пахму́рнасць, -і, ж.
пахмяле́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -е́е; -е́ем, -е́еце, -е́юць; зак.
Захмялець — пра ўсіх, многіх.
пахмялі́цца, -мялю́ся, -ме́лішся, -ме́ліцца; зак.
Выпіць спіртнога на другі дзень пасля моцнай выпіўкі.
|| незак. пахмяля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз. пахме́лле, -я, н. (разм.) і пахме́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (разм.).
па́хнуць, -ну, -неш, -не; пах, -хла; -ні; незак.
1. Вылучаць які-н. пах.
Добра п.
П. мятай.
Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).
2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).
Пахне нядобрым.
Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).