Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прадмова Скарачэнні

пацяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Перамясціць, перанесці куды-н. усё, многае.

П. жэрдзе.

2. каго-што і без дап. Цягаць некаторы час.

П. па судах.

3. каго-што. Пакрасці, прысвоіць сабе ўсё, многае.

Яны снапы ў мяне з азярода пацягалі.

4. каго-што за што. Патузаць, паторгаць за што-н.

П. за косы.

пацягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак.

1. Выпрастаць стомленыя ў аднастайнай паставе канечнасці, стан.

П. спрасонку.

2. Пачаць цягнуцца (у 1—8 і 10 знач.).

пацягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты; зак.

1. гл. цягнуць.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. тонкім слоем якога-н. рэчыва або абшыць паверхню вопраткі якім-н. матэрыялам.

П. падлогу лакам.

П. кажух сукном.

3. Тое, што і заважыць.

Шчупак пацягнуў пяць кілаграмаў.

4. перан., што. Змагчы выканаць, зрабіць што-н. (разм.).

Ён гэтай работы не пацягне.

5. Пачаць цягнуць (у 1—9, 12—16 знач.).

пацяжэ́ць гл. цяжэць.

пацялі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́ляцца; зак.

Ацяліцца — пра ўсіх, многіх.

Усе каровы пацяліліся.

пацямне́лы, -ая, -ае.

Які пацямнеў, стаў цёмным.

Пацямнелая ад часу агароджа.

пацямне́нне гл. цямнець.

пацямне́ць гл. цямнець.

пацяпле́нне гл. цяплець.

пацяпле́ць гл. цяплець.