Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ку́кса, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Частка канечнасці, якая засталася пасля ампутацыі або калецтва.

кукуру́за, -ы, ж.

Аднагадовая травяністая расліна сямейства злакавых з высокім і тоўстым сцяблом і ядомымі буйнымі жоўтымі зярнятамі, сабранымі ў пачаткі, а таксама зерне гэтай расліны.

|| прым. кукуру́зны, -ая, -ае.

кула́к¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Кісць рукі з прыгнутымі к далоні пальцамі.

2. перан. Сканцэнтраваныя ў адным месцы ваенныя ўзброеныя сілы для рашаючага ўдару.

Сабраць полк у к.

|| памянш. кулачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. кула́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. бой.

Кулачнае права — панаванне насілля, грубай сілы.

кула́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (гіст.) Заможны селянін-уласнік, які выкарыстоўваў батракоў як наёмную рабочую сілу.

|| ж. кула́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак (разм.).

|| зб. кула́цтва, -а, н.

|| прым. кула́цкі, -ая, -ае.

куламе́са, -ы, ж. (разм.).

1. Гразь, змешаная са снегам, вязкая маса чаго-н.

2. перан. Бязладдзе, неразбярыха.

кула́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дзікая жывёліна, роднасная аслу.

кула́чкі.

У выразе: ісці на кулачкі — удзельнічаць у кулачным баі.

куле́ш, -ляшу́, м.

Рэдкая мучная або крупяная каша з салам.

кулём, прысл. (разм.).

1. Імкліва, перакульваючыся цераз галаву.

Паляцець к. з гары.

2. Стрымгалоў.

Кінуцца к. за кім-н.

ку́лі, нескл., м.

Чорнарабочы (насільшчык, грузчык) у некаторых усходніх краінах.