Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

куба́нка¹, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Шапка кубанскіх казакоў з плоскім верхам.

куба́нка², -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Сорт пшаніцы.

кубату́ра, -ы, ж.

Аб’ём чаго-н., выражаны ў кубічных адзінках.

К. памяшкання.

ку́бел, ку́бла, мн. кублы́, кубло́ў, м.

Дзежка з вушкамі і векам для захоўвання прадуктаў і рэчаў.

|| памянш. кубе́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.; прым. кубе́лечны, -ая, -ае.

|| прым. ку́бельны, -ая, -ае.

ку́бік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. куб¹.

2. Кубічны сантыметр як мера аб’ёму (разм.).

Два кубікі донарскай крыві.

3. звычайна мн. Дзіцячая цацка — набор маленькіх прадметаў у форме куб з малюнкамі, літарамі і пад. на гранях.

Дзіцячыя кубікі.

кубі́нцы, -аў, адз. кубінец, -нца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Кубы.

|| ж. кубі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. кубі́нскі, -ая, -ае.

кубі́чны гл. куб¹.

ку́брык, -а, мн. -і, -аў, м.

Жылое памяшканне для каманды на караблі.

кува́лда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ва́лд і -аў, ж.

Цяжкі кавальскі молат.

куга́каўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -вак, ж.

Буйная птушка атрада соў.