Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ме́шанка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Кармавая сумесь для жывёлы, птушак.

2. Змешаны пасеў кармавых раслін.

ме́шань¹, -і, ж.

1. Сумесь.

М. пяску і гліны.

2. Жывёла або расліна, якія атрыманы ў выніку скрыжавання дзвюх розных парод, двух гатункаў; мяшанец (разм.).

М. кабылы і асла.

3. Тое, што і мешанка.

Вядро мешані.

ме́шань², -і, ж.

Паўторнае ворыва.

Ячмень сеялі па мешані.

мешкава́ты, -ая, -ае.

1. Надта шырокі, падобны на мяшок (пра адзенне).

М. касцюм.

2. перан. Нязграбны, няспрытны, няўклюдны.

М. хлопец.

|| наз. мешкава́тасць, -і, ж.

мешкаві́на, -ы, ж.

Тканіна, з якой шыюць мяшкі.

мешчані́н, -а, мн. мяшча́не і (зліч. 2, 3, 4) мешчані́ны, мяшча́н, м.

1. У царскай Расіі: асоба, якая належала да гарадскога рамесна-гандлёвага саслоўя.

2. перан. Чалавек з дробнаўласніцкімі інтарэсамі, вузкім кругаглядам.

|| ж. мяшча́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. мяшча́нскі, -ая, -ае.