Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крыж, -а, мн. крыжы́, -о́ў, м.

1. Прадмет хрысціянскага культу ў выглядзе вертыкальнага стрыжня з адной або дзвюма папярочнымі перакладзінамі, на якім, згодна з Евангеллем, быў распяты Ісус Хрыстос; сімвал выратавання і збавення чалавецтва.

К. на купале царквы.

Нацельны к.

Крыжы на магілах.

2. У хрысціян: малітоўны жэст правай рукой, які сімвалізуе такі прадмет.

3. Фігура з дзвюх ліній, якія перасякаюцца пад прамым вуглом.

Намаляваць к.

4. Знак узнагароды, ордэн у форме такой фігуры.

Георгіеўскі к.

5. Ніжняя частка хрыбетніка, якая складаецца з пяці пазванкоў, злучаных з касцямі таза (спец.).

6. перан., адз. Пра цяжкі лёс, які выпаў на чыю-н. долю.

Цярпліва зносіць к. пакут.

Таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца — арганізацыя для аказання дапамогі ваеннапалонным, хворым, раненым, пацярпелым у вайну.

Несці крыж — цярпліва пераносіць пакуты, выпрабаванні.

Ставіць крыж на кім-чым (разм.) — лічыць каго-, што-н. скончаным, больш не існуючым; траціць усякую надзею на каго-, што-н.

|| памянш. кры́жык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).

|| прым. крыжо́вы, -ая, -ае (да 1—5 знач.) і крыжавы́, -а́я, -о́е (да 5 знач.; спец.).

Крыжовы шлях.

Крыжавая косць.

крыжава́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Гульня-задача, у якой фігуру з перакрыжаванымі радамі клетак патрэбна запоўніць літарамі так, каб па вертыкалі і гарызанталі атрымаліся патрэбныя словы; красворд.

|| прым. крыжава́начны, -ая, -ае.

крыжава́ны, -ая, -ае.

1. Размешчаны крыж-накрыж.

Крыжаваная рыфма (цераз радок).

2. перан. Які вядзецца адразу з некалькіх бакоў; перакрыжаваны.

К. агонь.

крыжава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -жу́ецца; незак.

Размяшчацца крыж-накрыж; перасякацца.

|| зак. скрыжава́цца, -жу́ецца.

Лініі скрыжаваліся.

крыжаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Павук з крыжападобным рысункам са светлых плям на спіне.

крыжаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Два брусы, дзве планкі, змацаваныя ў выглядзе крыжа.

2. Прыстасаванне на месцы перасячэння рэйкавых пуцей для пераводу цягніка на другі пуць (спец.).

крыжавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. крыж.

2. Скрыжаваны, перакрыжаваны.

Крыжавыя дарогі.

крыжадзю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая лясная птушка сямейства ўюрковых з перакрыжаванымі канцамі дзюбы.

|| прым. крыжадзю́бавы, -ая, -ае.

крыжа́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і крыжаносец.

крыжакве́тныя, -ых.

Сямейства двухдольных раслін, кветка якіх складаецца з чатырох пялёсткаў, размешчаных крыж-накрыж (напр., капуста, бручка).