Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

калары́йны, -ая, -ае.

Багаты калорыямі.

Каларыйная ежа.

калары́метр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння колькасці цеплыні (у калорыях), якая вылучаецца або паглынаецца целам.

калары́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Мастак, які ажыццяўляе сваю творчую задуму сродкамі каларыту (у 1 знач.).

2. Спецыяліст па расфарбоўцы тканін (спец.).

|| прым. каларысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

калары́т, -у, Мы́це, м.

1. Суадносіны фарбаў у карціне па тоне, насычанасці колеру.

Цёплы к.

Яркі к.

2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н.

К. эпохі ў гістарычным рамане.

Мясцовы к.

|| прым. каларысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і калары́тны, -ая, -ае.

Каларыстычныя спалучэнні.

Каларытны пейзаж.

Каларытныя вобразы рамана.

Каларытная мова.

|| наз. калары́тнасць, -і, ж.

калары́фер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Абагравальны прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада, пара або нагрэтае паветра.

Паравы к.

|| прым. калары́ферны, -ая, -ае.

каласава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́ецца; незак.

Тое, што і каласаваць.

каласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны).

Жыта каласуе.

2. Абмалочваць каласы (ячмень).

|| зак. вы́каласаваць, -суе (да 1 знач.).

|| наз. каласава́нне, -я, н.

каласаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Баравік, які вырастае ў час каласавання жыта.

каласавы́ гл. колас.

каласавы́я, -ы́х.

Злакавыя збожжавыя расліны.

Уборка каласавых.