каласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпускаць колас у працэсе росту (пра збожжавыя расліны).

Жыта каласуе.

2. Абмалочваць каласы (ячмень).

|| зак. вы́каласаваць, -суе (да 1 знач.).

|| наз. каласава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)