Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вячо́ркі, -рак.

Зборы вясковай моладзі зімовымі або асеннімі вечарамі для сумеснай работы, забавы.

вячы́сты, -ая, -ае (паэт.).

Векавечны, векавы.

вячэ́ра, -ы, ж.

1. Вячэрняя яда.

Позняя в.

2. Страва, прыгатаваная для вячэрняй яды.

В. стыне.

вячэ́раць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Есці вячэру.

Час в.

|| зак. павячэ́раць, -аю, -аеш, -ае.

Прынесці в.

вячэ́рні гл. вечар.

вячэ́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Навучэнец вячэрняй навучальнай установы.

|| ж. вячэ́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

вячэ́рня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Вячэрняя царкоўная служба.

вяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што-н. (гіст.).

2. перан., чаго. Той, хто абвяшчае, сцвярджае што-н. (высок.).

В. вызваленчых ідэй.

вяшча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

1. што. Прадказваць, прарочыць.

В. бяду.

2. Пра радыёстанцыі: перадаваць для слухання.

|| наз. вяшча́нне, -я, н.; прым. вяшча́льны, -ая, -ае.

вяшчу́н, вешчуна́, мн. вешчуны́, вешчуно́ў, м.

1. Прадказальнік, прадракальнік.

В. буры.

2. Тое, што і вяшчальнік (у 2 знач.).

|| ж. вяшчу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак і вяшчу́ння, -і, мн. -і, -яў.