Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чэ́пік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і бакас.

|| прым. чэ́пікаў, -кава, -кавы і чэ́пікавы, -ая, -ае.

чэ́пчык гл. чапец.

чэ́рава, -а, н.

1. Бруха, жывот (разм.).

2. Унутраная частка жывата чалавека, жывёлы.

Развіццё плода ў чэраве маці.

чэрававяшча́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які мае здольнасць чэрававяшчаць.

|| ж. чэрававяшча́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

чэрававяшча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Гаварыць, не рухаючы губамі, ствараючы ўражанне, што гукі ідуць з жывата, з чэрава.

|| наз. чэрававяшча́нне, -я, н.; прым. чэрававяшча́льны, -ая, -ае.

чэ́рап, -а, мн. чарапы́, чарапо́ў, м.

1. Косці, якія ўтвараюць цвёрдую аснову галавы ў пазваночных.

Траўма чэрапа.

2. часцей мн. Абломак, аскепак разбітага глінянага, шклянога і пад. посуду.

|| прым. чарапны́, -а́я, -о́е.

чэ́рвень, -я, м.

Шосты месяц каляндарнага года.

|| прым. чэ́рвеньскі, -ая, -ае.

чэрвепадо́бны, -ая, -ае.

Падобны на чарвяка.

Ч. адростак.

чэ́рві гл. чарвяк.

чэрнь¹, -і, ж., зб. (уст., зневаж.).

Просты народ, людзі, якія належалі да ніжэйшых непрывілеяваных слаёў грамадства.