Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хі́трыкі, -аў.

Хітрыя, махлярскія прыёмы.

Надаелі мне твае х.

хітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць; незак.

Праяўляць хітрасць.

Не трэба х.

|| зак. схітры́ць, -ру́, -ры́ш, -ры́ць; -ры́м, -рыце́, -ра́ць.

хітрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м.

Хітрун, каварны чалавек, махляр, ашуканец.

|| прым. хітрэ́цкі, -ая, -ае.