Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фу́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. што або на што. Дзьмухнуць або, дзьмухнуўшы, затушыць што-н.

Ф. на пыл.

Ф. са стала паперкі.

Ф. на свечку.

2. што. У шашках: зняць з дошкі шашку праціўніка пры яго памылцы ў гульні.

|| незак. фу́каць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. фу́канне, -я, н.

фу́ксам, прысл. (разм.).

Нечакана, без усякіх падстаў, не па праву.

Ф. прайсці ў кіно.

фуксі́н, -у, м. (спец.).

Ярка-чырвоная анілінавая фарба, якая выкарыстоўваецца для фарбавання паперы, скуры і інш.

|| прым. фуксі́навы, -ая, -ае.

фу́ксія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства скрыпнёвых з яркімі, пераважна чырвонымі кветкамі.

фуля́р, -у, м.

Лёгкая і мяккая шаўковая тканіна.

|| прым. фуля́равы, -ая, -ае.

Фуляравая хустка.

фундава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак., што (разм.).

1. Тое, што і фундзіць.

2. Аказваць спонсарскую дапамогу, фінансаваць.

|| наз. фундава́нне, -я, н.

фунда́мент, -а і -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Падмурак, аснова для сцен будынка і пад.

Заліць ф.

2. -у, перан. База, апора, аснова чаго-н.

Ф. ведаў.

Навуковы ф.

|| прым. фунда́ментны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Фундаментная пліта.

фундамента́льны, -ая, -ае.

1. Вялікі, трывалы і моцны.

Ф. дом.

2. перан. Абгрунтаваны, глыбока навуковы.

Фундаментальная навуковая праца.

3. Галоўны, асноўны.

Фундаментальная бібліятэка.

|| наз. фундамента́льнасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

фунда́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто засноўвае што-н. ці дае фінансавыя сродкі на заснаванне.

|| прым. фунда́тарскі, -ая, -ае.

фундзі́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -дзіце́, -дзя́ць; незак., што (разм.).

Частаваць каго-н., купляць што-н. каму-н. у падарунак.

Ф. марожанае.