Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лы́нды,

У выразе: лынды біць (разм.) — гультаяваць, бяздзейнічаць; займацца пустымі справамі.

лы́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

То адкрываць, то закрываць вочы, маргаць.

Лыпаць вачамі

1) бяссэнсава маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, страху;

2) маўчаць, не ведаючы, што сказаць.

|| аднакр. лы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лы́панне, -я, н.

лысава́ты, -ая, -ае.

3 невялікай лысінай, не поўнасцю лысы.

|| наз. лысава́тасць, -і, ж.

лысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Паступова станавіцца лысым.

|| зак. аблысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, злысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і палысе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. аблысе́нне, -я, н. і палысе́нне, -я, н.

лы́сіна, -ы, мн. -ы, -сі́н, ж.

1. Месца на галаве, дзе вылезлі і не растуць валасы.

2. Белая пляма на лбе некаторых жывёл.

Цяля з лысінай.

3. перан. Пра ўчастак чаго-н., пазбаўлены расліннасці, покрыва (разм.).

|| памянш. лы́сінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (да 1 і 2 знач.).

лы́сы, -ая, -ае.

1. Які мае лысіну, з лысінай.

Лысая галава.

Лысае цяля.

2. перан. Пазбаўлены расліннасці.

Л. курган

І не лыс Габрусь (разм.) — хоць бы што, нішто не дзейнічае на каго-н.

лы́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Акруглая частка нагі ад калена да ступні.

Лыткі пасівералі.

|| прым. лы́тачны, -ая, -ае.

лыч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл.

Свіны л.

2. перан. Твар (у 1 знач.; груб.).

|| памянш. лы́чык, -а, мн. -і, -аў, м.

лы́чка, -а, мн. -і, -чак і -чкаў, н.

1. гл. лыка.

2. пераважна мн. Вузкія папярочныя нашыўкі на пагонах.

Яфрэйтарскія лычкі.