Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ло́гіка, -і, ДМ -гіцы, ж.

1. Навука аб законах і формах мыслення.

Дыялектычная л.

2. Ход разважанняў, вывадаў.

Выдатная л.

3. Унутраная заканамернасць чаго-н.

Л. падзей.

|| прым. лагі́чны, -ая, -ае.

ло́дар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто не хоча працаваць; гультай.

ло́дарнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Ухіляцца ад працы, гультаяваць.

|| наз. ло́дарнічанне, -я, н.

ло́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. лодка.

2. звычайна мн. Адкрытыя жаночыя туфлі без раменьчыка і зашпількі.

Яна прыгожа прытупвала сваімі новенькімі лодачкамі.

ло́дачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які займаецца перавозкай на лодцы; той, хто плавае на лодцы.

|| ж. ло́дачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

ло́джыя, -і, мн. -і, -джый, ж.

1. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

Кватэра з лоджыямі.

2. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

|| прым. ло́джыевы, -ая, -ае.

ло́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Невялікае судна.

Веславая л.

Маторная л.

2. Назва некаторых відаў ваенных суднаў.

Падводная л.

|| памянш. ло́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ло́дачны, -ая, -ае.

Лодачная станцыя.

ло́жа¹, -ы, мн. -ы, лож, ж.

1. Месца ў глядзельнай зале, аддзеленае перагародкай для невялікай колькасці асоб, а таксама наогул месца (у зале пасяджэнняў, на стадыёне), прызначанае для прадстаўнікоў СМІ, гасцей і інш.

Тэатральная л.

2. Аддзяленне масонскай арганізацыі, а таксама месца яе тайных сходаў.

Масонская л.

ло́жа², -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Месца для спання, пасцель (уст.).

2. Паглыбленне ў грунце, па якім цячэ водны паток.

Л. ракі.

Пракрустава ложа (кніжн.) — мерка, пад якую сілком падганяюць што-н.

ло́жа³, -ы, мн. -ы, лож, ж.

Драўляная частка ружжа, да якой прымацаваны ствол.

Л. ружжа.