ло́джыя, -і, мн. -і, -джый, ж.

1. Род балкона, паглыбленага ў фасад будынка.

Кватэра з лоджыямі.

2. Адкрытая галерэя, якая прымыкае да будынка.

|| прым. ло́джыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)