Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

жоўта... (а таксама жаўта...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. жоўты (у 1 знач.), напр.: жоўтавалосы, жоўтагаловы.

жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

жоўць¹, -і, ж.

1. Жоўта-зялёная горкая вадкасць, якую выдзяляе печань у кішэчнік.

2. перан. Злосць, раздражненне.

У яе словах многа жоўці.

|| прым. жо́ўцевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

жоўць², -і, ж. (спец.).

Жоўтая фарба.

Цынкавая ж.