Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.

1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.

Вузкая дарога.

Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).

2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.

В. рукаў.

Кашуля вузкая ў грудзях.

3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.

Вузкая спецыяльнасць.

Вузкае кола сяброў.

Вузкая нарада.

4. перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.

В. кругагляд.

|| наз. ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).

вузлава́ты, -ая, -ае.

1. Які мае вузлы, няроўны.

Вузлаватая пража.

2. З патаўшчэннямі, ушчыльненнямі мышачнай тканкі.

Вузлаватыя вены.

Вузлаватыя пальцы.

|| наз. вузлава́тасць, -і, ж.

вузлавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. вузел¹.

2. перан. Асноўны, галоўны, самы істотны.

Вузлавое пытанне.

ву́зы, -аў (высок.).

Тое, што аб’ядноўвае, звязвае, стварае ўнутраную сувязь, адзінства.

В. братэрства, дружбы.