Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вуглевадаро́д, -у, М -дзе, м.

Хімічнае злучэнне вугляроду і вадароду.

|| прым. вуглевадаро́дны, -ая, -ае.

вуглевыпа́льванне, -я, н. (спец.).

Выраб драўнянага вугалю шляхам спальвання драўніны.

вуглевыпа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца вуглевыпальваннем.

вугледрабі́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для драблення каменнага вугалю.

вуглездабы́ча, -ы, ж.

Здабыча каменнага вугалю.

вуглекіслата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.

Абыходкавая назва двухвокісу вугляроду.

|| прым. вуглекісло́тны, -ая, -ае.

вуглепрамысло́васць, -і, ж.

Прамысловасць па здабычы каменнага вугалю.

|| прым. вуглепрамысло́вы, -ая, -ае.

вугля...¹ (гл. вугле...¹).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вугаль; ужыв. замест «вугле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вугляносны, вуглякоп.

вугля...² (гл. вугле...²).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вуглярод; ужыв. замест «вугле...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: вугляводы, вугляпластык.

вугляво́ды, -аў, адз.о́д, -у, М -дзе, м.

Неабходныя для жыццядзейнасці арганічныя рэчывы, якія ўтрымліваюць у сабе вуглярод, кісларод і вадарод.

|| прым. вугляво́дны, -ая, -ае і вугляво́дзісты, -ая, -ае.