Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клас, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У навуковых і іншых класіфікацыях: сукупнасць прадметаў, з’яў, аб’яднаных на аснове якіх-н. агульных якасцей; катэгорыя, разрад, падраздзяленне.

Назвы класаў раслін у батаніцы.

К. паўзуноў.

К. мінаносцаў.

2. Вялікая група людзей, аб’яднаных аднолькавымі адносінамі да сродкаў вытворчасці, да размеркавання грамадскага багацця і агульнасцю інтарэсаў.

Рабочы к.

3. Падраздзяленне вучняў пачатковай і сярэдняй школы, якое адпавядае году навучання.

Шосты к.

4. Падраздзяленне вучняў мастацкай або іншай спецшколы, якія вывучаюць пэўны прадмет.

К. цымбалаў.

К. жывапісу.

5. Памяшканне ў школе, дзе займаюцца вучні.

Рамонт класа.

6. Група вучняў, якія вучацца сумесна.

Дружны к.

7. Мера якасці, ступень, узровень чаго-н.; кваліфікацыя.

Спецыяліст высокага класа.

Паказаць нізкі к. гульні.

Лётчык першага класа.

|| прым. кла́савы, -ая, -ае (да 2 знач.) і кла́сны, -ая, -ае (да 3—6 знач.).

Класавае грамадства.

Класны кіраўнік.

Класны пакой.

Класная дысцыпліна.

кла́савы, -ая, -ае.

1. гл. клас.

2. Які ўласцівы, адпавядае ідэалогіі якога-н. грамадскага класа.

Класавая палітыка.

К. падыход.

|| наз. кла́савасць, -і, ж.

кла́сік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Выдатны, агульнапрызнаны дзеяч навукі, мастацтва, літаратуры.

Класікі беларускай літаратуры.

2. Прадстаўнік класіцызму ў мастацтве.

3. Спецыяліст у галіне класічнай філалогіі (старажытнагрэчаская і лацінская мовы і літаратуры).

кла́сіка, -і, ДМ -сіцы, ж., зб.

Узорныя, агульнапрызнаныя творы літаратуры і мастацтва, якія з’яўляюцца каштоўнасцю для нацыянальнай і сусветнай культуры.

Выданне класікі.

класіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., каго-што.

Размеркаваць (размяркоўваць) па групах, разрадах, класах і пад. па характэрных прыкметах або якасцях.

|| таксама зак. раскласіфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. класіфікава́нне, -я, н. і класіфіка́цыя, -і, ж.

класіфіка́цыя, -і, ж.

1. гл. класіфікаваць.

2. Сістэма, па якой што-н. раскласіфікавана.

К. навук.

К. мінералаў.

К. раслін.

|| прым. класіфікацы́йны, -ая, -ае.

класіцы́зм, -у, м.

Стыль і кірунак у літаратуры і мастацтве 17 — пачатку 19 ст., заснаваны на перайманні антычных узораў і звязаны з сістэмай строгіх правіл у перадачы рэчаіснасці.

Каноны класіцызму.

|| прым. класі́чны, -ая, -ае.

К. жывапіс.

класі́чны, -ая, -ае.

1. гл. класіцызм.

2. Які з’яўляецца класікам (у 1 знач.); створаны класікам, класікамі.

Беларускі к. пісьменнік.

Руская класічная літаратура.

3. Які мае адносіны да старажытнай грэка-рымскай культуры; антычны.

Класічная трагедыя.

Класічныя мовы.

4. Звязаны з вывучэннем антычных моў і літаратур.

Класічная філалогія.

5. Тыповы, характэрны.

К. прыклад.

кла́сны, -ая, -ае.

1. гл. клас.

2. у знач. наз. кла́сны, -ага, м.; кла́сная, -ай, ж. Класны кіраўнік (разм.).

3. Які мае пэўны клас, разрад (пра судна і г.д.; спец.).

4. Які мае высокую ступень чаго-н.; які паказвае клас (у 7 знач.).

К. сталявар.

К. спартсмен.

Класная гульня.

кла́сці, кладу́, кладзе́ш, кладзе́; кладзём, кладзяце́, кладу́ць; клаў, кла́ла; кладзі́; незак.

1. каго-што. Надаваць ляжачае становішча каму-, чаму-н. або змяшчаць куды-н. у такім становішчы.

К. дзіця ў калыску.

2. Змяшчаць, засоўваць куды-н.

К. рэчы ў чамадан.

3. Адпраўляць на лячэнне, змяшчаць (у клініку, шпіталь і пад.).

К. хворага ў бальніцу.

4. што. Накладваць, наносіць на паверхню чаго-н.

К. фарбу на сцены.

К. павязку на рану.

5. што. Накладваць (страву, корм); дадаваць унутр чаго-н.

К. кашу ў талеркі.

К. прыправу ў страву.

6. што. Рабіць адбітак на чым-н.

К. штамп.

7. што. Узводзіць, будаваць.

К. сцены з цэглы.

8. што. Рабіць, пракладваць, укладваць.

К. падлогу.

К. мост.

9. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Адкладваць (яйцы) для захавання патомства (пра насякомых).

К. лічынкі.

10. перан., што. Аддаваць, траціць.

К. сілы на будаванне хаты.

Класці галаву (жыццё) за каго-што — паміраць, аддаваць жыццё за каго-, што-н.; ахвяроўваць сабой.

|| зак. пакла́сці, -кладу́, -кладзе́ш, -кладзе́; -кладзём, -кладзяце́, -кладу́ць; -кла́ў, -ла́ла; -кладзі́, палажы́ць, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны і скла́сці, складу́, складзе́ш, складзе́; складзём, складзяце́, складу́ць; склаў, -ла́ла, складзі́; скла́дзены (да 7 знач.).

|| наз. кла́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 7 знач.).