ме́сцамі, прысл.
У некаторых месцах, дзе-нідзе.
Дарога м. няроўная.
месцанараджэ́нне, -я, н.
Месца, дзе нарадзіўся хто-н.; радзіма каго-н.
М.
Цішкі Гартнага.
месцапрабыва́нне, -я, н. (афіц.).
Месца, у якім хто-н. часова знаходзіцца або пастаянна жыве.
ме́сці, мяту́, мяце́ш, мяце́; мяцём, мецяце́, мяту́ць; мёў, мяла́, мяло́; мяці́; ме́цены; незак., што.
1. Ачышчаць якую-н. паверхню ад смецця, пылу венікам, мятлой, шчоткай і пад.
М. палогу.
М. вуліцу.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). 3 сілай гнаць, пераносіць што-н. з месца на месца.
Вецер мяце лісце.
Пачало м. (безас.).
|| зак. падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; падмёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены (да 1 знач.).
ме́сціцца, ме́шчуся, ме́сцішся, ме́сціцца; незак.
1. Змяшчацца, знаходзіцца.
2. Умяшчацца, змяшчацца.
ме́сяц, -а, м.
1. Нябеснае цела, спадарожнік Зямлі. 3-за хмары выплыў м.
2. мн. -ы, -аў. Дванаццатая частка астранамічнага года.
Больш як м. знаходзіўся ў шпіталі.
|| памянш.-ласк. ме́сячык, -а, м. (да 1 знач.).
|| прым. ме́сячны, -ая, -ае.
ме́сячнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога-н. грамадскага мерапрыемства.
М. бяспекі руху.
ме́та, -ы, ДМ ме́це, мн. -ы, мет, ж.
Тое, што і метка (у 2 знач.).
ме́тад, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця.
2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой-н. галіне дзейнасці з мэтай пабудовы і абгрунтавання сістэмы ведаў.
Перадавыя метады вытворчасці.