гу́шкалка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Тое, што і арэлі.
|| прым. гу́шкалкавы, -ая, -ае.
гу́шкацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
Рытмічна калыхацца з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.
Г. на арэлях.
Г. на марскіх хвалях.
|| аднакр. гушкану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
|| наз. гу́шканне, -я, н.
гу́шкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).
1. Рытмічна гайдаць, калыхаць з аднаго боку ў другі або зверху ўніз.
Г. дзіця.
2. 3 захапленнем падкідаць каго-н. на руках.
|| аднакр. гушкану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
|| наз. гу́шканне, -я, н.
гу́шча, -ы, ж.
1. Густы асадак (стравы, раствору і пад.).
На дне засталася г.
Г. дзяцей не разганяе (прыказка).
2. Тое, што і гушчар.
3. Самае густое месца ў чым-н., цэнтр.
Уціснуцца ў самую гушчу натоўпу.
Быць у гушчы падзей (перан.).
гушча́р, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Густы ўчастак лесу.
Непралазны г.
гушча́рнік, -у, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і гушчар.
гушчыня́, -і́, ж.
1. гл. густы.
2. Тое, што і гушчар.
Лясная г.
3. Тое, што і гушча (у 3 знач.).
У гушчыні натоўпу.
гушчэ́ча, -ы, ж. (разм.).
Тое, што і гушчар.
З лазовай гушчэчы не выбрацца.
гу-гу́.
У выразе: ні гу-гу, у знач. вык. (разм.) — маўчаць, не гаварыць ні слова або просьба ці загад маўчаць.
Пра гэта — нікому ні гу-гу.
гы́ркацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).
Сварыцца з кім-н., лаяцца.
|| наз. гы́рканне, -я, н.