гу́шча, -ы, ж.

1. Густы асадак (стравы, раствору і пад.).

На дне засталася г.

Г. дзяцей не разганяе (прыказка).

2. Тое, што і гушчар.

3. Самае густое месца ў чым-н., цэнтр.

Уціснуцца ў самую гушчу натоўпу.

Быць у гушчы падзей (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)