чарапа́шы, -ая, -ае.
1. гл. чарапаха.
2. перан. Вельмі павольны.
Ч. крок.
Чарапашыя тэмпы работы.
чарапі́ца, -ы, ж.
1. зб. Тое, што і дахоўка.
Дом пакрыты чарапіцай.
2. Асобная пласцінка з абпаленай гліны — плоская ці з пазамі і выступамі.
|| прым. чарапі́чны, -ая, -ае.
Ч. дах.
чарапі́чны, -ая, -ае.
1. гл. чарапіца.
2. Прызначаны для вырабу чарапіцы.
Ч. завод.
чарапі́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж. (разм.).
Тое, што і чарапіца (у 2 знач.).
чарапо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.
1. Тое, што і чэрап (у 1 знач.).
2. Абломак, асколак разбітай глінянай, фарфоравай, шкляной і пад. пасудзіны.
|| прым. чарапко́вы, -ая, -ае.
чараўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. У казках і павер’ях: той, хто валодае чарамі; вядзьмар.
Злы ч. ператварае чалавека ў жабу.
2. Знахар, лекар.
3. перан. Чалавек, здольны захапіць чым-н., зачараваць.
Ч. слова.
Ч. беларускай паэзіі.
|| ж. чараўні́ца, -ы, ДМ -ні́цы, мн. -ы, -ні́ц.
|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае.
чараўні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.
1. гл. чараўнік.
2. перан. Пра вельмі прыгожую жанчыну.
|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае.
чараўні́цтва, -а, н.
1. Сіла, дзеянні чараўніка; вядзьмарства, чары.
2. Дзеянні знахара шляхам замоў; знахарства.
|| прым. чараўні́цкі, -ая, -ае і чараўні́чы, -ая, -ае.
чараўні́чы, -ая, -ае.
1. гл. чараўніцтва.
2. перан. Які выклікае захапленне, зачароўвае; чароўны.
Чараўнічыя мясціны палачанскіх азёраў.