ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.
1. Адзінка вымярэння.
М. даўжыні.
М. вагі.
2. Велічыня, ступень чаго-н.
3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.
Прыняць рашучыя меры.
Меры сацыяльнай асцярогі.
◊
Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.
У меру —
1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.
У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.
Па меры чаго, прыназ. з Р — у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.
Па меры сіл.
Па меры магчымасці.
мерапрые́мства, -а, мн. -ы, -аў, н.
Арганізаванае дзеянне або сукупнасць дзеянняў аб’яднаных адной задачай.
План культурных мерапрыемстваў.
ме́рацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак., чым з кім.
Параўноўваць сябе з кім-, чым-н. у якіх-н. адносінах.
М. сілаю.
М. ростам з кім-н.
|| зак. паме́рацца, -аюся, -аешся, -аецца.
ме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што. Вызначаць велічыню, колькасць чаго-н. пры дапамозе якой-н. меры.
М. тэмпературу.
М. пакой.
2. што. Надзяваць што-н. для прымеркі.
М. чаравікі.
3. перан., што. Хадзіць, рухацца па якой-н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку.
М. гарадскі брук.
|| зак. паме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
мерзлата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж.
Прамёрзлая глеба, прамёрзлы стан глебы.
Вечная м.
|| прым. мярзло́тны, -ая, -ае.
Мярзлотная станцыя.
мерзлатазна́ўства, -а, н.
Навука пра мёрзлыя тоўшчы ў зямной кары і мёрзлыя горныя пароды.
|| прым. мерзлатазна́ўчы, -ая, -ае.
ме́рзлы, -ая, -ае.
Тое, што і мёрзлы.
|| наз. ме́рзласць, -і, ж.
ме́рзнуць, -ну, -неш, -не; мёрз, ме́рзла; -ні; незак.
1. Рабіцца вельмі халодным, калець, дубянець.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Гінуць ад марозу, вымярзаць.
|| зак. зме́рзнуць, -ну, -неш, -не; змёрз, зме́рзла; -ні.
ме́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Пэўны размер.
Зняць мерку.
2. Прадмет, які служыць для вымярэння даўжыні.
◊
Мераць адной меркай — падыходзіць да ўсіх і да ўсяго аднолькава, не ўлічваючы асаблівасцей кожнага.
меркава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Думка, погляд.
Слушнае м.
2. Разлік, дапушчэнне.