Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вакаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Здольнасць вызначаць адлегласць на вока, без прыбораў.

Мець добры в.

|| прым. вакаме́рны, -ая, -ае.

Вакамерная здымка.

вака́нсія, -і, мн. -і, -сій, ж.

Вакантная пасада, месца.

Адкрылася в.

вака́нтны, -ая, -ае.

Пра пасаду, службовае месца: свабодны, нікім не заняты.

Вакантная пасада прафесара.

|| наз. вака́нтнасць, -і, ж.

вака́цыі, -цый.

Канікулы.

|| прым. вакацы́йны, -ая, -ае.

вакза́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Будынак на чыгуначнай станцыі, прыстані і пад.

Чыгуначны в.

Рачны в.

|| прым. вакза́льны, -ая, -ае.

вако́л.

1. прысл. Кругом, навокал.

В. нікога не было.

2. прыназ. з Р. Кругом чаго-н.

Хадзіць в. саду.

вако́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. Ускраіна населенага пункта.

Выйсці за ваколіцу.

2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта; наваколле.

Пайшла погаласка па ўсёй ваколіцы.

|| прым. вако́лічны, -ая, -ае (да 2 знач.).

вако́льны, -ая, -ае.

1. Размешчаны вакол.

Вакольныя нівы.

2. Які ляжыць у баку ад самага кароткага шляху.

Вакольная дарога.

ва́кса, -ы, ж.

Мазь для чысткі скуранога абутку.

|| прым. ва́ксавы, -ая, -ае і ва́ксенны, -ая, -ае.

ваксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; незак., што.

Мазаць, чысціць скураны абутак ваксай.

В. боты.

|| зак. наваксава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.