Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аперэ́та

(im. operetta)

1) жанр музычна-камедыйнага мастацтва, які спалучае інструментальную і вакальную музыку, танец і размоўны дыялог;

2) твор такога жанру.

апеты́т

(лац. appetitus = жаданне)

1) жаданне есці;

2) перан. жаданне наогул, імкненне да чаго-н. (напр. уласніцкі а.).

апітэрапі́я

(ад лац. apis = пчала + гр. therapeia = лячэнне)

мед. выкарыстанне пчалінага яду на лекавыя мэты.

апладысме́нты

(фр. applaudissements)

плясканне ў далоні на знак прывітання ці адабрэння.

апло́мб

(фр. aplomb = літар. раўнавага)

празмерная саманадзейнасць, самаўпэўненасць у паводзінах, у абыходжанні з кім-н. (напр. гаварыць з апломбам).

апраба́цыя

(лац. approbatio)

афіцыйнае адабрэнне, вынесенае на падставе праверкі, выпрабавання, шырокага абмеркавання (напр. а. новага метаду).

апрыёры

(лац. а priori = з папярэдняга)

незалежна ад вопыту, без уліку фактаў (проціл. апастэрыёры).

апта́йп

(англ. optype)

палігр. аўтаматычная машына для фотанабору радкоў, якія аказаліся прапушчанымі наборна-пішучай машынай.

апта́нт

(лац. optans, -ntis = які выбірае)

юр. асоба, якая мае права выбраць грамадзянства.

апта́цыя

(лац. optatio = жаданне, выбар)

добраахвотны выбар грамадзянства, які звычайна дазваляецца зрабіць насельніцтву тэрыторыі, што перайшла ад адной дзяржавы да другой.