Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аске́т

(гр. asketes)

1) рэлігійны падзвіжнік, які знясільвае сябе постам і доўгай малітвай;

2) перан. чалавек, які адмаўляецца ад жыццёвых задавальненняў, абмяжоўваецца самым неабходным і вядзе строгі спосаб жыцця.

аскеты́зм

(фр. ascétisme, ад гр. asketes = аскет)

1) рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое прапаведуе падаўленне пачуццёвых жаданняў для дасягнення маральнай дасканаласці;

2) перан. крайняе ўстрыманне, адмаўленне ад жыццёвых даброт.

аспе́кт

(лац. aspectus = погляд)

пункт гледжання, з якога ацэньваецца прадмет, з’ява, паняцце (напр. навуковы а., практычны а.).

аспіранту́ра

(ням. Aspirantur, ад лац. aspirans, -ntis = які імкнецца)

форма падрыхтоўкі кадраў для вышэйшых навучальных і навукова-даследчых устаноў.

аста́зія

(н.-лац. astasia, ад гр. а- = не + stasis = стаянне)

мед. страта здольнасці стаяць у выніку захворвання нервовай сістэмы (параўн. абазія).

а́стма

(гр. asthma)

прыступы задышкі пры захворванні сэрца або лёгкіх (напр. бранхіяльная а.).

астракі́зм

(гр. ostrakismos)

1) гіст. выгнанне небяспечных для дзяржавы грамадзян у Старажытнай Грэцыі, якое вырашалася шляхам тайнага галасавання чарапкамі, дзе пісаліся імёны выгнаннікаў;

2) перан. выгнанне, ганенне (напр. падвергнуць астракізму).

астрало́гія

(гр. astrologia, ад astron = зорка + logos = вучэнне)

вучэнне аб сувязі зямных падзей з размяшчэннем нябесных свяціл, а таксама аб магчымасці прадказання на аснове такой сувязі чалавечых лёсаў.

астра́льны

(лац. astralis)

1) зорны (напр. а. свет);

2) нематэрыяльны, містычны, які адносіцца да надзорнага свету і адчуваецца толькі экстрасэнсамі.

астрана́ўт

(англ. astronaut, ад гр. astron = зорка + nautes = мараплавец)

тое, што і касманаўт.