Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апара́т

(лац. apparatus = падрыхтаваны)

1) прыбор, прыстасаванне для якой-н. пэўнай работы (напр. тэлефонны а., фатаграфічны а.);

2) сукупнасць органаў, якія выконваюць якую-н. асобную функцыю ў арганізме (напр. зрокавы а., стрававальны а.);

3) органы кіравання (напр. дзяржаўны а.);

4) сукупнасць работнікаў установы, арганізацыі (напр. а. міністэрства, гандлёвы а.);

5) заўвагі, паказальнікі і іншы дапаможны матэрыял для навуковай працы, выдання (напр. даведачны а.).

апарату́ра

(ням. Apparatur, ад лац. apparatus = падрыхтаваны)

сукупнасць апаратаў для якой-н. работы; абсталяванне лабараторыі, цэха (напр. медыцынская а.).

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.

апартуні́зм

(фр. opportunisme, ад лац. opportunus = зручны)

прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць (напр. а. у дэмакратычным руху).

апартэі́д

(англ. apartheid, ад афрыкаанс apartheid = раздзельнае пражыванне)

палітыка прымусовага размежавання насельніцтва ў краіне, заснаванай на расавай дыскрымінацыі.

апастэрыёры

(лац. а posteriori = з наступнага)

на падставе вопыту, вопытных дадзеных (проціл. апрыёры).

апатры́ды

(гр. apatris, -idos = які не мае айчыны)

юр. асобы без грамадзянства.

апа́тыя

(гр. apatheia)

поўная абыякавасць да ўсяго; раўнадушнасць, вяласць.

апафе́гма

(гр. apophthegma)

літ. кароткае дасціпнае павучальнае выслоўе.

апафео́з

(гр. apotheosis = абогатварэнне)

1) праслаўленне, узвелічэнне якой-н. асобы, з’явы, падзеі;

2) урачыстая заключная сцэна ў некаторых спектаклях з удзелам усіх выканаўцаў.