Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

амо́рфны

(гр. amorphos = бясформенны)

1) які не мае крышталічнай будовы (напр. а-ае рэчыва);

2) перан. бясформенны, расплывісты (напр. а-ыя ўражанні).

ампліту́да

(лац. amplitudo = велічыня)

1) размах ваганняў, найбольшае адхіленне цела пры ваганні ад стану раўнавагі (напр. а. ваганняў маятніка);

2) розніца межаў, паміж якімі змяняецца якая-н. велічыня (напр. а. гадавой тэмпературы);

3) перан. размах, шырыня (напр. а. ацэнак).

амплуа́

(фр. emploi = прымяненне)

1) блізкае па характару кола роляў, якія адпавядаюць сцэнічным здольнасцям артыста (напр. а. коміка);

2) перан. кола заняткаў, інтарэсаў каго-н. (напр. а. кнігалюба).

а́мпула

(лац. ampulla)

1) герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крыві і інш.;

2) анат. расшыраная частка полага органа, які мае трубчастую будову (напр. а. слёзнага канала).

ампута́цыя

(лац. amputatio = адсячэнне)

адняцце хірургічным шляхам канечнасці або іншай часткі цела.

амуле́т

(лац. amuletum)

невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).

амфі́бія

(гр. amphibion)

1) земнаводная жывёліна (напр. жаба, трытон), лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны лёгкімі;

2) транспартная або баявая машына (аўтамабіль, танк, бронетранспарцёр), здольная рухацца па сушы і па вадзе;

3) самалёт, прыстасаваны для ўзлёту і пасадкі на вадзе.

амфітэа́тр

(гр. amphitheatron, ад amphi = па абодва бакі + theatron = відовішча)

1) антычнае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам;

2) месцы ў глядзельнай зале: у тэатры — за партэрам, у цырку — уступамі.